Новости проекта
Обязательно к прочтению
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Размаўляю па-беларуску!

Дата: 22 февраля 2024 в 15:02, Обновлено 23 февраля 2024 в 10:28
Автор: Кишко А. В.
123 просмотра

Вось ужо больш за 20 гадоў ва ўсім свеце 21 лютага адзначаюць Міжнародны дзень роднай мовы. Даўно вядома, што наяўнасць сваёй мовы, а тым больш валоданне ей – гэта адна з прыкмет незалежнасці. Таму адна з галоўных задач дашкольнай адукацыі – далучаць выхаванцаў да багацця беларускай мовы, пашыраць слоўнікавы запас, фарміраваць каштоўныя адносіны да яе.
Вось і выхаванцы дзіцячага сада №1 г. Капыля таксама святкавалі Дзень роднай мовы. Падчас правядзення тэматычнага дня была арганізавана выстаўка кніг беларускіх пісьменнікаў для дзяцей у кніжным кутку кожнай узроставай групы. Для дзяцей першай малодшай груп была праведзена акцыя “Чытаем беларускія казкі”. Выхаванцы іншых узроставых груп разам з педагогамі адправіліся ў завочнае падарожжа пад назвай “Беларускі краявід”.
Дзень выдаўся цікавым і запомніцца выхаванцам сада надоўга.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.