Новости проекта
Обязательно к прочтению
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Конкурс чытальнікаў "Мова родная мая"

Дата: 26 января 2023 в 14:17, Обновлено 26 января 2023 в 14:31
Автор: Кишко А. В.
55 просмотров

26 студзеня 2023 года ў дзяржаўнай установе адукацыі “Дзіцячы сад №1 г.Капыля” прайшоў конкурс чытальнікаў “Мова родная мая” сярод выхаванцаў ад 4 да 6 гадоў. Мэта: выклікаць у дзяцей дашкольнага ўзросту цікавасць да роднай мовы і літаратуры; выхоўваць пачуццё гонару і паважлівыя адносіны да роднай мовы, роднага краю. (Гл. фотаальбом "Мова родная мая")

З самай раніцы усе удзельнікі вельмі хваляваліся. Што ні гавары, гэта ж дзеці, якія з поўнай адказнасцю змаглі выразна, меладычна прачытаць вершы на роднай мове.

Дзякуючы майстэрству педагогаў Сянькевіч В.С., Жук Н.У., Галавацкай Н.А., Кукушкінай Н.А., Высоцкай В.І., Сідарэня В.А., Гоза К.М., музычнага кіраўніка Купрыянчык Н.А., конкурс пераўтварыўся ў  сапраўднае свята роднай мовы, роднага краю.                     

 У пачатку конкурсу яго вядучая, выхавальніца Чаркоўская А.І. адзначыла, што наша Радзіма пачынаецца з маці, з песні, з роднага слова, што мы, беларусы,  ганарымся сваімі славутымі продкамі: Ефрасінняй Полацкай, Кірылам Тураўскім, Францыскам Скарынай. Нашы выдатныя пісьменнікі Янка Купала, Якуб Колас, Максім Багдановіч, Элаіза Пашкевіч, Канстанцыя Буйло марылі аб незалежнай Беларусі з уласнай мовай, культурай і творчасцю, сваімі справамі набліжалі гэты час. Яны любілі наш край і гэтую любоў адлюстроўвалі ў вершах.   

На пряцягу  конкурсу гучалі цудоўныя песні пра Беларусь. З вялікім захапленнем удзельнікі шумавога аркестру прэзентавалі нумар “Весялуха”.                

Напрыканцы конкурсу удзельнікі мерапрыемства былі адзначаны журы адпаведнымі дыпломамі.

Хочацца падкрэсліць, што сёння ў свеце шмат цудоўных моў. Адны вабяць сваёй прыгажосцю і непаўторнасцю, другія – мілагучнасцю і таемнасцю, але ў кожнага чалавека ёсць толькі адна мова, якая завецца роднай. Менавіта на гэтай мове ён размаўляе з роднымі, сябрамі, знаёмымі. І гэта вельмі дрэнна, калі чалавек пачынае забывацца сваю мову і не шануе яе. Вельмі важна шанаваць і вучыць мову свайго народа з самага маленства.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.